На іспанскім курорце прадаюць «Лідскі квас» па шалёнай цане

У іспанскім курортным горадзе Марбелья, які знаходзіцца на поўдні Іспаніі, прадаецца «Лідскі квас», і каштуе ён амаль у восем разоў даражэй, чым у Беларусі. На гэта звярнулі ўвагу ў тэлеграм-канале «Мерзкий Кокобай», дзе і з'явілася адпаведная фатаграфія.

11.03.2023 / 16:45

Мяркуючы па размешчаным у здымку, за паўтаралітровую бутэльку «Лідскага квасу» ў адным з гандлёвых пунктаў Марбельі просяць ажно 7,6 еўра: па афіцыйным курсе, устаноўленым на 10 сакавіка 2023 года, гэта без малога 23 Беларускія рублі.

У беларускіх крамах гэты напой у аналагічнай 1,5-літровай тары каштуе прыкладна 3 рублі.

Nashaniva.com