Мядзведзеў пракаментаваў ініцыятыву ва Украіне перайменаваць РФ у Масковію і прабіў чарговае дно

Сёння прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі разгледзеў электронную петыцыю, аўтар якой прапанаваў афіцыйна змяніць назву «Расія» на «Масковія». Намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў пракаментаваў ініцыятыву.

11.03.2023 / 13:55

Фота: АР

«Вярхоўны кіеўскі нацыст даручыў прапрацаваць пытанне аб перайменаванні Расіі ў Масковію. Ну што тут сказаць… Наш адказ? Не, вядома, не Хахляндыя. І ўжо тым больш не Маларосія. Толькі Schweinisch Bandera-Reich. Exakt!»

Чытайце таксама:

Эксперт патлумачыў мэты радыкальных выказванняў Дзмітрыя Мядзведзева 

Nashaniva.com