У маленькай вёсцы ў Пружанскім раёне прайшлі ператрусы з нагоды пратэстаў

Праваабаронцам стала вядома, ўшто сёння адбыліся некалькі ператрусаў у вёсцы Малыя Якавічы ў Пружанскім раёне. Нагода для пераследу жыхароў вёскі — паслявыбарчыя пратэсты ў 2020 годзе, піша «Вясна».

10.03.2023 / 22:04

Па звестка на 2019 год, у гэтай вёсцы жылі ўсяго 53 чалавекі — аднак вядома пра як мінімум два ператрусы і некалькіх затрыманых людзей. Яны зараз знаходзяцца ў ІЧУ і чакаюць суда.

Таксама вядома, што ў саміх Пружанах на тыдні таксама адбываліся ператрусы з гэтай нагоды.

Nashaniva.com