У Ганцавічах махляры злавілі мужчыну на прынаду ў сотню руж

Неверагодная гісторыя здарылася ў Ганцавічах, дзе 40-гадовы мясцовы жыхар збіраўся арыгінальным чынам парадаваць жонку ў дзень нараджэння і замовіў у інтэрнэце вялізны ружавы букет, піша «Ганцавіцкі час».

10.03.2023 / 21:19

Фота ілюстрацыйнае

Як расказалі ў Следчым камітэце, мужчына доўга думаў, што падарыць каханай жонцы і нават кансультаваўся з яе сяброўкай. Тая ж расказала, што жонка мужчыны даўно марыць пра вялікі і прыгожы букет.

Пасля гэтага чалавеку трапіла на вочы ў сацыяльных сетках рэклама інтэрнэт-крамы, якая

прадавала вялікі і прыгожы букет свежазрэзаных руж, прытым па адносна невялікай цане — 101 кветка за 230 рублёў. І мужчыну не збянтэжыла нават неабходнасць зрабіць за тавар поўную перадаплату.

«Па нейкай прычыне праграма інтэрнэт-крамы не ўбачыла залічэння на рахунак. Каб дапамагчы засмучанаму пакупніку, прадавец прапанаваў рашэнне: вярнуць грошы назад на карту. Мужчына пагадзіўся», — распавёў прадстаўнік Следчага камітэта.

Перайшоўшы па спасылцы, якую падаў прадавец, патэнцыйны пакупнік увёў даныя сваёй банкаўскай карты. Аднак замест вяртання сваіх грошай неўзабаве ён выявіў, што на рахунку застаўся толькі адзін рубель.

Па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 1 арт. 209 КК Беларусі («махлярства»). Пры гэтым паралельна следчыя высветлілі, што жыхар Ганцавіч аказаўся не адзіным, хто трапіўся на вуду аферыстаў. Была яшчэ прынамсі адна дзяўчына замовіла букет у гэтым жа інтэрнэт-краме і была ашуканая.

Чытайце таксама:

Напярэдадні 8 Сакавіка махляры запусцілі «святочныя» схемы падману

Махляры прыдумалі новую схему падману ў інтэрнэце

Тэлефонныя махляры падманулі 105-гадовую жанчыну на 37 тысяч даляраў

Бабруйчанка аддала махлярам 10 тысяч рублёў, хоць выдатна ведала пра іх метады

Nashaniva.com