Прысуд Яўгену Юшкевічу пакінулі без зменаў

Вярхоўны суд 10 сакавіка разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня. Суддзя Ігар Любавіцкі пакінуў прысуд Юшкевічу без зменаў, а скаргу без задавальнення. Яўгена хутка перавядуць у калонію, паведамляе «Вясна».

10.03.2023 / 19:57

Былога следчага і ініцыятара праекта ByChange затрымалі 19 красавіка 2021 года. Больш за месяц у закрытым рэжыме яго судзілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «арганізацыю масавых беспарадкаў» у 2020 годзе, «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» ў інтэрв'ю і тэкстах у сацсетках, «пагрозу гвалтам» начальніку ІЧУ на Акрэсціна праз твіт.

26 снежня мінулага года Яўгену Юшкевічу прысудзілі 11 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Год з затрымання вядомага следчага Яўгена Юшкевіча 

«Усё робім правільна!» Топ-следчы Яўген Юшкевіч даў інтэрв'ю з СІЗА

Nashaniva.com