У Слуцку здаюць у арэнду былое бамбасховішча

Слуцкая ЖКГ выставіла для арэнды былое бамбасховішча, якое размешчана на тэрыторыі былога вайсковага шпіталя ў 12-м гарадку. Плошча памяшкання — 73,5 кв. м. Прытулак прапануюць выкарыстоўваць пад склад. 

10.03.2023 / 10:02

 Фота: kurjer.info

Гэта бамбасховішча ў шпіталі некалі абсталявала ПМК-223. Там была сістэма вентыляцыі і ачысткі паветра. Збудаванне было разлічана больш чым на 200 чалавек, піша «Курʼер».

Nashaniva.com