У Гомелі 6-гадовую дзяўчынку знайшлі мёртвай у пральнай машыне

Як стала вядома выданню «Моцныя навіны», трагедыя адбылася 4 сакавіка ў 104-ым мікрараёне Гомеля. Цела дзяўчынкі ў пральнай машыне выявіў яе бацька. Сама пральная машына пры гэтым стаяла ў калідоры і не была падключаная.

09.03.2023 / 19:40

 

Фота ілюстрацыйнае

Па адной з версій, дзіця магло проста гуляць, залезці ў пральную машыну, нейкім чынам яе зачыніць і там задыхнуцца.

Прыкмет гвалтоўнай смерці пры экспертызе цела выяўлена не было.

Афіцыйнай інфармацыі па факце трагедыі пакуль няма.

Nashaniva.com