Вы часта дасылаеце важныя імэйлы, але раптам успамінаеце, што не далучылі патрэбны файл? Дапаможа функцыя адмены адпраўкі ў Gmail

Адзін з самых вялізных недахопаў Gmail, апроч ганебнай адсутнасці беларускай мовы ў наладах інтэрфейсу, — гэта занадта кароткі прамежак часу для адмены адпраўкі ліста, усталяваны па змаўчанні на пяць секунд.

11.03.2023 / 13:21

Функцыя «Адмяніць адпраўку» (Undo Send) у Gmail дазваляе вам адклікаць ліст, які вы толькі што адправілі. Па змаўчанні ў вас ёсць толькі пяць секунд, каб адмяніць адпраўку ліста, які вы маглі адправіць памылкова, перш чым ён будзе дастаўлены атрымальніку.

Пасля таго, як вы націскаеце кнопку адпраўкі, на экране з'яўляецца апавяшчэнне «Ваша паведамленне адпраўлена» (Message sent). У дэсктоп-версіі опцыя з'явіцца ўнізе злева, а на мабільным тэлефоне — у правым ніжнім куце.

Гэта апавяшчэнне таксама змяшчае кнопку «Адмяніць» (Undo), якая дазваляе спыніць адпраўку электроннага ліста і адрэдагаваць яго перад паўторнай адпраўкай або поўнасцю выдаліць.

Вы можаце змяніць стандартную пяцісекундную затрымку адпраўкі ў наладах. Вось як гэта зрабіць:

Хоць гэта і зразумела, але варта адзначыць, што калі электронны ліст ужо быў дастаўлены ў паштовую скрыню атрымальніка (напрыклад, раней ці ўжо пасля 30-секунднай затрымкі), то, натуральна, вы ўжо не зможаце адклікаць яго назад. Акрамя таго, некаторыя паштовыя кліенты, напрыклад, Outlook, могуць не падтрымліваць функцыю «Адмяніць адпраўку», таму будзьце асцярожныя і не спяшайцеся. І галоўнае — памятайце, што нават памылкова адпраўлены ліст не адменіць заўтрашняга ўзыходу сонца і хуткай паразы злачынных тыранічных рэжымаў:)

Nashaniva.com