Былы памочнік Лукашэнкі атрымаў новую пасаду

Былы памочнік Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы Валерый Бельскі, які быў у студзені адпраўлены ў адстаўку, атрымаў новую пасаду.

09.03.2023 / 17:55

Неўзабаве пасля адстаўкі Бельскі быў прызначаны членам Савета Рэспублікі і заняў пасаду намесніка старшыні гэтага органа Наталлі Качанавай.

Цяпер жа ён памяняў Леаніда Зайца на пасадзе нацыянальнага каардынатара па дасягненні мэтаў устойлівага развіцця. Адпаведны ўказ падпісаў сёння Аляксандр Лукашэнка.

Папярэднік Бельскага Леанід Заяц пратрымаўся на гэтай пасадзе крыху больш за год, бо быў на яе прызначаны ў лютым 2022-га.

Чытайце таксама:

Рэакцыйны памочнік Лукашэнкі стаў намеснікам Качанавай 

Nashaniva.com