У Чыце адбыўся выбух газу ў пяціпавярховым доме. Два паверхі абрынуліся

Сёння ў Чыце адбыўся выбух у жылым доме, частка будынка абвалілася. Зараз на месцы працуюць супрацоўнікі МНС.

09.03.2023 / 09:42

З-пад завалаў, па папярэдніх даных, удалося выратаваць дзвюх дзяўчынак.

Гэты дом, піша« Mash » пазбавіўся газу амаль тры гады таму. Кіруючая кампанія перастала плаціць за паліва, і «Чытааблгаз» перакрыў трубу. Людзі сталі выкарыстоўваць небяспечныя балоны з прапанам.

Nashaniva.com