Расія ўсю ноч абстрэльвала Украіну

Выбухі былі чутны ў Адэскай, Харкаўскай, Львоўскай, Валынскай, Днепрапятроўскай і Ровенскай абласцях.

09.03.2023 / 08:52

У Кіеве адбыліся 2 выбухі — у Сватошынскім ды Галасееўскім раёне. Вядома як мінімум пра двух пацярпелых, медыкі аказваюць ім дапамогу на месцы. У двары аднаго з жылых дамоў гараць машыны. Праз абстрэл адбыліся экстраныя адключэнні святла.

«Энергаатам» паведаміў, што Запароская АЭС цалкам абясточаная з-за начнога ракетнага ўдару.

Nashaniva.com