Зяленскі падтрымаў пратэстоўцаў Грузіі, а ў Батумі спяваюць украінскі гімн

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім відэазвароце пракаментаваў пратэсты ў Грузіі і падзякаваў пратэстоўцам, якія выйшлі на вуліцы з украінскімі сцягамі.

09.03.2023 / 01:04

Налепкі з украінскім і грузінскім сцягам лепяць пратэстоўцы ў Тбілісі на паліцэйскія шчыты. Скрыншот з відэа

«Я хачу падзякаваць усім, хто днямі на плошчах і вуліцах Грузіі трымаў украінскія сцягі. Хачу падзякаваць за наш нацыянальны гімн, які гучаў у Тбілісі. Гэта павага да Украіны, і я хачу выказаць шчырую павагу Грузіі», — сказаў прэзідэнт Украіны.

«Мы хочам быць у Еўрасаюзе — і будзем. Мы хочам, каб Грузія была ў Еўрасаюзе, і я ўпэўнены — будзе. Мы хочам, каб Малдова была ў Еўрасаюзе, і я ўпэўнены — будзе. Гэтага заслугоўваюць усе свабодныя народы Еўропы», — адзначыў Зяленскі.

Тым часам у Батумі грузіны пратэстуюць пад украінскі гімн.

Nashaniva.com