Новыя падрабязнасці пра атаку на самалёт у Мачулішчах: прапагандысты назвалі новыя імёны

Сёння на тэлеканале «Беларусь 1» паказалі чарговыя сюжэты, прысвечаныя атацы на самалёт А-50 на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах. З іх стала вядома, хто яшчэ, апрача ўкраінца Мікалая Швяца, абвінавачваецца ў саўдзеле ў гэтай дыверсіі.

09.03.2023 / 00:02

Скрыншот з відэа

Прапагандысты паказалі нейкую Лілію Шарай, падпісаную як «затрыманая». Яна нібыта садзейнічала Швяцу ўсляпую.

Стрыечная сястра Шалай, Ала Яцута з Ровенскай вобласці Украіны, нібыта прыехала ў Мінск за дзень да атакі ў госці да сястры і папрасіла тую зняць кватэру, якая насамрэч прызначалася для Швяца. Таксама Яцута нібыта сустракалася са Швяцом у Століне.

У сюжэце гаворыцца, што Яцута з'ехала з Беларусі пасля таго, як правалілася эвакуацыя Швяца праз Столін. Таксама выехаў яшчэ адзін чалавек, датычны да аперацыі. Называецца толькі яго прозвішча — Дзёмін.

Таксама ў сюжэце пацвярджаецца, што Мікалай Швец быў затрыманы ў доме Настассі Пілько і Алега Сычова ў Бараўлянах. А яшчэ раней паказалі, як ён праходзіць памежны кантроль падчас спробы ўехаць у Беларусь у студзені.

Чытайце таксама: 

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання меркаванага «ўкраінскага тэрарыста»

ДзяржСМІ апублікавалі ВІДЭА, на якім бачна, як захопліваюць украінца, падазраванага ў дыверсіі ў Мачулішчах

КДБ пацвердзіў, што да дыверсіі ў Мачулішчах меў дачыненне «Байпол»

Nashaniva.com