Выдавецкая ініцыятыва «Пфляўмбаўм» выдала тры кніжкі беларускіх паэтак ранейшых пакаленняў

8 сакавіка, жаночая выдавецкая ініцыятыва «Пфляўмбаўм» падзялілася вынікам шматгадовай працы, якая ўвасобілася ў выхадзе трох новых кніг аўтарак-жанчын, піша Reform.by. 

08.03.2023 / 18:38

Прадстаўленыя публіцы тры кнігі беларускіх паэтак, якія пачыналі ў 1920-х: «Сонца» самой Яўгеніі Пфляўмбаўм, імя якой носіць выдавецтва, «Да новага заўтра» Зінаіды Бандарынай і «Неба мнагавокае» Наталлі Вішнеўскай.

Фота: фейсбук выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм»

Адзначаецца, што ў выданнях Зінаіды Бандарынай і Яўгеніі Пфляўмбаўм чытачы знойдуць выбраную паэзію аўтарак.

« alt=»» aria-hidden=»true» />Фота: фейсбук выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм»

«Аснову кнігі Наталлі Вішнеўскай склаў яе багаты эпісталярый, а таксама пададзеная паэтычная і іншая спадчына паэткі», — прадстаўляе трэцяе выданне «Пфляўмбаўм».

Фота: фейсбук выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм»

У кожнай з кніг ёсць уступнае слова з біяграфічнымі звесткамі, каментары і дадатак з фотаздымкамі і некаторымі дакументамі.

«Многія з іх ніколі не друкаваліся і да сённяшняга дня не былі знаёмыя шырокаму чытацкаму колу», — звяртаюць увагу стваральнікі серыі.

Nashaniva.com