Кантроль на выезд за межы Беларусі паслабілі

Пагранічны кантроль пры выездзе з Беларусі стаў менш строгі проці таго, які быў у першы тыдзень пасля дыверсіі супраць расійскага самалёта-наводчыка на аэрадроме ў Мачулішчах. Пра гэта «Наша Ніва» даведалася ад трох чалавек, якія перасякалі мяжу ў розныя дні ў розных пунктах.

08.03.2023 / 13:11

На мяжы ў людзей правяралі тэлефоны, а мужчын дапытвалі, рэчы з багажа вытрасалі

У першы тыдзень пасля дыверсіі ў Мачулішчах кантроль на граніцах Беларусі быў узмоцнены. Супрацоўнікі спецслужбаў на мяжы правяралі ў людзей тэлефоны — прычым не толькі тэлеграм, але і ютуб, і іншыя праграмы. Мужчын пры гэтым дапытвалі, рэчы з багажа вытрасалі. Праверка пасажыраў аднаго мікрааўтобуса часам займала некалькі гадзін.

Цяпер на выезд тэлефоны не правяраюць, не дапытваюць, але праганяюць багаж праз рэнтген-апарат — да нядаўняга так рабілі толькі на ўездзе.

У той жа час на ўездзе ў Беларусь ніякіх дадатковых мераў кантролю няма, акрамя людзей, у пашпартах якіх ёсць штампы пра наведванне Украіны ў мінулым. Такім людзям, у тым ліку і замежнікам, задаюць дадатковыя пытанні аб прычынах паездак.

Ведаеце больш — паведамляйце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на nivanasha@gmail.com ці nivanasha@proton.me. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм). Праўдзівая інфармацыя — як паветра, давайце ёю дзяліцца.

Чытайце таксама: «Не маўчы, інакш я табе п….ну». Беларус, які вярнуўся з Польшчы, прайшоў праз ГУБАЗіК і застаўся без дакументаў

КДБ пацвердзіў, што да дыверсіі ў Мачулішчах меў дачыненне «Байпол»

Nashaniva.com