Колькі часу на Месяцы? Спадарожніку Зямлі могуць даць уласную часавую зону

Еўрапейскае касмічнае агенцтва прапануе ўсталяваць для Месяца ўласны часавы пояс.

07.03.2023 / 16:56

Такая неабходнасць паўстала з-за павелічэння колькасці місій на Месяц. Цяпер касмічныя агенцтвы апісваюць свае экспедыцыі згодна з часавымі паясамі сваіх краін.

Аднак усталяваць «месячны часавы пояс» будзе няпроста. Рэч у тым, што час на Месяцы ідзе трошкі хутчэй у параўнанні з часам на Зямлі. Таму навукоўцы працягваюць дыскутаваць, ці захоўваць часавы пояс спадарожніка незалежным ад Зямлі.

Nashaniva.com