У суботу ў Расію з Германію прылятаў санітарны борт. Па каго — невядома

Самалёт Bombardier Challenger 604 нямецкай чартарнай авіякампаніі FAI rent-a-jet, прызямліўся ў маскоўскім аэрапорце Унукава ў 16:08 4 сакавіка. Праз дзве гадзіны борт вылецеў назад у Нюрнберг.

07.03.2023 / 08:32

У інтэрнэце выказваліся розныя версіі таго, хто мог быць на тым борце: ад спевака Растаргуева да Рамзана Кадырава.

У кампаніі-перавозчыку растлумачылі РБК, што борт быў санітарным, але кампанія не можа раскрыць звесткі аб пасажырах на борце, бо дзейнічаюць законы аб абароне звестак і правы пацыентаў.

«Мы можам пацвердзіць, каб пазбегнуць далейшых спекуляцый, што рэйс выконваў палёт з аэрапорта Франкфурта ва Унукава ў рамках місіі санітарнай авіяцыі (на якую не распаўсюджваюцца двухбаковыя санкцыі)», — сказалі ў кампаніі.

Nashaniva.com