Турэцкі самалёт мусіў вярнуцца з паўдарогі, бо ў грузавым адсеку моцна пахла садавіна

Авіялайнер кампаніі Turkish Airlines быў вымушаны зрабіць экстранную пасадку праз некаторы час пасля вылету з аэрапорта ў Стамбуле. Падчас выканання палёту ў грузавым адсеку самалёта спрацавалі трывожныя датчыкі, а што прычына для таго была цалкам бяскрыўдная — разабрацца па ходу не патрапілі.

06.03.2023 / 23:41

Фота ілюстрацыйнае

Як высветлілася, усяму віной стаў экзатычны фрукт пад назвай дурыян, здадзены ў багаж адным з пасажыраў. Ён мае настолькі моцны і спецыфічны пах, што ад яго датчыкі і ўключыліся.

Самалёт, які кіраваўся да Барселоны, тым часам ужо паспеў дабрацца да паветранай прасторы Балгарыі. Падумаўшы, пілоты вырашылі зрабіць экстранную пасадку, а пасажыры мусілі выправіцца ў каталонскую сталіцу іншым самалётам.

Дурыян расце ў трапічных лясах Паўднёва-Усходняй Азіі і пра яго часта кажуць: «пекла звонку — рай усярэдзіне». Мала таго што плод мае вострыя калючкі, дык яшчэ моцны і непрыемна пахне. Кожны ў гэтым паху адчувае нешта сваё: пратухлую рыбу, часнок, яйкі ці цыбулю, каналізацыю, смярдзючыя шкарпэткі або серавадарод. Але пры гэтым смак у гэтага фрукта вельмі прыемны, асабліва калі яго правільна адкрыць.

Nashaniva.com