У мінскім аэрапорце паставяць кітайскую сістэму догляду пасажыраў

Дагляднае абсталяванне з Кітая паступіць у мінскі аэрапорт праз месяц. Ім хочуць замяніць сістэму з «недружалюбнай краіны».

06.03.2023 / 11:22

«Была канкрэтная праблема па абслугоўванні багажу ў аэрапорце, паколькі там стаіць пакуль яшчэ абсталяванне з недружалюбнай краіны. Калі яно ламаецца, узнікаюць сур'ёзныя складанасці ў абслугоўванні пасажыраў у аэрапорце. Кітайскія партнёры імгненна зрэагавалі і будуць пастаўляць абсталяванне ўжо кітайскай вытворчасці», — сказаў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў у эфіры «Беларусь-1».

Ён адзначыў, што гэта фактычна «экстраная дапамога».

Nashaniva.com