Кіраўніца Беларускага саюза жанчын Шпілеўская: Мы гатовы ісці на фронт

Старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская згадала, як жанчыны актывізаваліся ў 2020-м. Праўда, яна мела на ўвазе не тое, што вы маглі падумаць.

03.03.2023 / 21:53

«Мне здаецца, што жанчыны — той слой грамадства, які ніколі не заставаўся па-за палітыкай, убаку ад жыцця дзяржавы. Час патрабуе, каб мы ў гэтым працэсе актывізаваліся, хоць усе, мабыць, адчулі ў 2020 годзе на першым жаночым форуме, што, калі жанчынам трэба сказаць сваё слова, яны гавораць яго гучна і цвёрда. І слова гэта вельмі важкае.

Безумоўна, хацелася б, каб такой неабходнасці не было, а мы больш праводзілі мерапрыемствы, прысвечаныя добрым нагодам. Але, паверце, пры неабходнасці наш саюз і кожная жанчына будуць гатовыя, як сказаў кіраўнік дзяржавы, ісці і абараняць Радзіму»,

— прыводзіць словы Шпілеўскай «Звязда».

Nashaniva.com