Расійскі мільярдэр: Грошы ў Расіі скончацца ў наступным годзе

«Занадта шмат гэтага дзяржапарату і дзяржкапіталізму. Нам трэба больш свабоды», — заявіў у Краснаярску мільярдэр Алег Дзерыпаска.

03.03.2023 / 17:16

Фота: wikipedia

Расійскі бізнэсмен Алег Дзерыпаска падчас Краснаярскага эканамічнага форуму (КЭФ) выказаўся наконт шляхоў выхаду Расіі з цяперашняга крызісу. Яго словы 3 сакавіка прыводзіць агенцтва «Інтэрфакс».

Мільярдэр заявіў, што Расія ў цяперашнім крызісе ў найбліжэйшай будучыні сутыкнецца з фінансавым дэфіцытам. Каб пазбегнуць такога сцэнарыя, на думку бізнэсмена, краіне неабходна прытрымлівацца вяршэнства права, спыніць павальныя пасадкі ў турмы, стварыць прымальныя ўмовы для замежнага бізнэсу, а таксама значна скараціць штат сілавікоў і чыноўнікаў.

Вось што канкрэтна сказаў Дзерыпаска падчас КЭФ:

На думку бізнэсмена, дзяржкапіталізм — гэта шлях у нікуды і пустая трата грошай. Тым часам прадпрымальнікі — гэта адзіныя людзі, якія накшталт Майсея здольныя вывесці Расію з бездані ў будучыню.

Чытайце яшчэ:

ISW: Лукашэнка падпісаў дамовы з Кітаем, каб аслабіць інтэграцыйны ціск Расіі і дапамагчы ёй абысці санкцыі

Энтані Блінкен і Сяргей Лаўроў упершыню са студзеня 2022 года сустрэліся асабіста

Forbes: Адзін год вайны каштаваў Расіі амаль 115 млрд даляраў

Nashaniva.com