Як разбураны завадскі корпус у цэнтры Мінска перарабілі ў офіс для IT-кампаніі

Два з паловай гады прамзону на вуліцы Машэрава энтузіясты задумалі ператварыць у модную прастору: з кавярнямі, рэстаранамі, сучаснымі офісамі. Балазе разгарнуцца было дзе: яшчэ савецкія «гарызонтаўскія» карпусы хаваюць у сабе тысячы «квадратаў» з патэнцыялам. І хоць навін з гэтай пляцоўкі ў далейшым асабліва не было, праца вялася, піша Onliner.

02.03.2023 / 11:03

Квартал у межах вуліц Машэрава, Куйбышава, Кісялёва і Чычэрына мяняўся так, як гэта прыдумалі ў Zrobym architects. Трэба разумець, што рэканструкцыя часта даецца больш складана, чым будаўніцтва з чыстага ліста. Таму хуткага выніку чакаць не даводзіцца: на адно абследаванне канструкцый колькі часу спатрэбіцца. Але першыя вынікі ўжо відаць.

Так, напрыклад, адзін з завадскіх будынкаў выглядаў летам 2020-га.

А так гэты ж будынак выглядае сёння.

У мінулым годзе на абноўленыя плошчы засялілася айцішная кампанія RocketData, ацаніўшы не толькі лакацыю, але і завадскую «спадчыну»: вялікія вокны, высокія столі, цёплыя чыгунныя батарэі.

— Па-першае, зараз мы знаходзімся ў цэнтры горада — супрацоўнікам зручна дабірацца на любым грамадскім транспарце, а таксама на аўто. Па-другое, побач ёсць прадуктовыя магазіны і кафэ, што вырашае пытанні з харчаваннем. Па-трэцяе, мы знаходзімся ў Асмолаўцы — адным з самых атмасферных раёнаў Мінска, — распавяла HR Business Partner RocketData Дзіна Шеболдаева.

Nashaniva.com