У Мінскім заапарку ў пару да льва з'явілася львіца

У інстаграме Мінскага заапарка паведамляецца, што яшчэ 23 снежня мінулага года сюды прыехала львіца па мянушцы Анфіса. Ёй 10 гадоў і раней яна жыла ў Расіі.

01.03.2023 / 22:23

У адным з гарадоў Расіі закрыўся перасоўны цырк, пасля чаго дрэсіроўшчык захацеў жывёліну, што заставалася незапатрабаванай, прыстроіць у які-небудзь заапарк. Даведаўшыся, што ў Мінску акурат шукаюць пару льву Артуру, ён перадаў Анфісу ў дар Мінскаму заапарку.

«Анфіса асвоілася на новым месцы. Калі добрае надвор'е, выходзіць пагуляць. Нашым львам ўжо зладзілі першую сустрэчу і яны спадабаліся адзін аднаму», — паведамляюць у заапарку.

Nashaniva.com