Цэны на газ для Беларусі да 2025 года замацавалі пагадненнем

Сёння міністры энергетыкі Беларусі і Расіі Віктар Каранкевіч і Мікалай Шульгінаў падпісалі пратакол аб унясенні зменаў у міжурадавае пагадненне аб парадку фармавання цэн пры пастаўцы газу ў Беларусь і яго транспартаванні, а таксама пратакол аб унясенні зменаў у міжурадавае пагадненне аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ «Белтрансгаз». 

28.02.2023 / 20:18

Падпісаныя дакументы канчаткова замацоўваюць дамоўленасці Лукашэнкі і Пуціна, дасягнутыя 19 снежня 2022 года, аб захаванні да 31 снежня 2025 года ўмоў пастаўкі прыроднага газу з Расіі ў Беларусь на ўзроўні 2022 года», паведаміла Мінэнерга.

У пачатку мінулага года кошт газу для Беларусі складаў 128 даляраў. Пазней яго пералічылі ў расійскія рублі, аднак невядома, паводле якога курсу.

Nashaniva.com