Motolkohelp знайшоў машыну з міліцэйскай арыенціроўкі пра інцыдэнт у Мачулішчах

Учора, 27 лютага, па чатах пачала вельмі актыўна раскідвацца арыенціроўка МУС на пошук мужчыны, які «здзейсніў асабліва цяжкае злачынства ў г.п. Мачулішчы». Папера распаўсюджвалася мінімум у 5-6 варыянтах, у адной быў паказаны колер машыны, у другой — не, у трэцяй — напісана «высвятляецца». 

28.02.2023 / 14:51

У розных варыянтах прысутнічала апісанне аўтамабіля, на якім схаваўся нібыта падазраваны. Там жа быў паказаны і рэгістрацыйны нумар аўто, які пісалі то 7-ю (5 КС 5513), то 8-ю сімваламі (5 КСТ 5513).

Па-першае, не складана было зразумець, што гаворка ідзе пра транзітныя нумары. Motolko.help удалося знайсці менавіта гэтую машыну.

Гэта Daewoo Nubira J100 сіняга колеру 1997 года выпуску, перяднепрывадны седан на механіцы з рэгістрацыйным транзітным нумарам 5 КС 5513 — менавіта гэты аўтамабіль цяпер шукаюць сілавікі па ўсёй краіне.

Аўтамабіль быў выстаўлены на продаж 15 лютага ў Мінску. Па стане на другую палову 25 лютага ўжо быў прададзены. Кошт складаў 3 369 рублёў (≈$1 200).

На адным з фота ў адлюстраванні аўто можна заўважыць яго прадаўца. Motolko.help схаваў твар мужчыны, каб не падвяргаць яго дадатковай рызыцы. Па тых жа меркаваннях не паказвацца спасылка на аб'яву.

Nashaniva.com