Расея спыніла пастаўкі нафты ў Польшчу

Расейская нафта перастала паступаць у Польшчу па трубаправодзе «Дружба», паведаміў кіраўнік праўлення польскай нафтаперапрацоўчай кампаніі PKN Orlen Даніэль Абайтэк.

25.02.2023 / 19:24

У Польшчы, са слоў Абайтэка, былі гатовыя да спынення паставак з Расеі. Паводле яго, у апошні час доля расейскай сыравіны складала толькі 10%. «Мы заменім яе нафтай з іншых крыніц», — напісаў Абайтэк у твітары, паабяцаўшы, што гэта не закране спажыўцоў.

Nashaniva.com