Хакеры заявілі, што часткова паклалі партал Pravo.by

Хакеры з «Аб'яднанага штаба супраціву» заявілі, што зладзілі атаку на Нацыянальны прававы партал Беларусі Pravo.by ў знак пратэсту супраць Аляксандра Лукашэнкі і вайны ва Украіне. Скрыншот старонкі партала pravo.by, які не працуе, размясціў тэлеграм-канал «Аліса расказвае».

24.02.2023 / 19:48

У працы сайта сапраўды ёсць праблемы. Цяпер ён працуе ў Беларусі, але не адкрываецца з-за мяжы. 

Хакеры папярэдзілі, што гэта не апошняя атака на беларускія дзяржаўныя сайты.

«Аб'яднаны штаб супраціву Мінска» ўпершыню заявіў пра сябе 16 жніўня мінулага года, узламаўшы сайт «Беларуськалія», а ў верасні мінулага года яны ўзламалі і сайт жодзінскага ААТ «БелАЗ». 

Чытайце таксама:

У адкрыты доступ трапілі базы звестак «Белгазпрамбанка» і інтэрнэт-крамы nlstar.by

Беларускія кіберпартызаны заявілі пра ўзлом расійскага Раскамнагляда

«Кіберпартызаны» святкуюць: узламалі сайт баранавіцкай газеты «Наш край» і сетку Гомельскага аўтапарка

Хакеры ўзламалі сайт Мінаблвыканкама і пажадалі Лукашэнку «дажыць да прысуду»

Nashaniva.com