Быў пажар у вядомай мінскай лазні, людзей эвакуавалі

Сёння днём МНС атрымала паведамленне аб загаранні ў парыльным аддзяленні комплексу «Лазня» па вуліцы Мар'еўскай у Мінску. У выніку давялося эвакуаваць 19 чалавек. 

24.02.2023 / 17:42

Як высветлілася, «у парыльным памяшканні на першым паверсе трохпавярховага будынка лазнева-аздараўленчага комплексу «Лазня» адбылося загаранне драўлянай ашалёўкі на плошчы 15 кв. м».

З будынка комплексу давялося эвакуаваць 19 чалавек, пацярпелых няма. Пажар неўзабаве быў ліквідаваны.

У выніку здарэння пашкоджаныя драўляныя элементы парылкі, закураныя сцены і столь у мыйні. Прычына пажару высвятляецца. Пакуль што думаюць, што праблема ў парушэнні правіл эксплуатацыі печаў і іншых награвальных прыстасаванняў.

Чытайце таксама:

У Мінску загарэўся цэх на заводзе «Мотавела»

У Пінску ноччу гарэла трыкатажная фабрыка

Nashaniva.com