Зніжаецца стаўка рэфінансавання

1 сакавіка стаўка рэфінансавання зніжаецца з 11,5% да 11% гадавых. Адпаведнае рашэнне прынятае праўленнем Нацыянальнага банка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы.

23.02.2023 / 12:41

Таксама стаўка па крэдыце овернайт зніжаецца з 12,5% да 12% гадавых, стаўка па дэпазіце овернайт — з 10,5% да 10% гадавых.

«Інфляцыйныя працэсы, як і чакалася, працягваюць запавольвацца. Гадавая інфляцыя ў студзені 2023 года знізілася да 12% з 12,8% у снежні 2022 года. Трэндавая інфляцыя ўпала да 9,2% з 10,2% адпаведна. Тэмпы прыросту спажывецкіх цэн у апошнія месяцы складваюцца на нізкіх узроўнях. Гэта спрыяе далейшаму запаволенню гадавой інфляцыі, якая, паводле ацэнак, знізіцца да адназначных значэнняў ужо да канца I квартала 2023 года», — гаворыцца ў паведамленні банка.

Папярэдні раз стаўка рэфінансавання зніжалася месяц таму, 23 студзеня з 12 да 11,5 працэнта.

Nashaniva.com