Настаўнікам афіцыйна дазволілі есці ў школьных сталовых, памяняўшы Кодэкс аб адукацыі

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухвалілі ў двух чытаннях папраўкі ў Кодэкс аб адукацыі, якія дазволяць настаўнікам і выхавальнікам харчавацца ў сталовых па месцы працы. Пра гэта паведаміла прэс-служба палаты.

21.02.2023 / 16:59

Кодэкс быў дапоўнены артыкулам 54-1, у якім ідзе гаворка пра стварэнне ўмоў для харчавання педагагічных і іншых работнікаў устаноў адукацыі.

У артыкуле прадугледжанае права супрацоўнікаў дзіцячых садкоў, школ і ўстаноў спецыяльнай адукацыі харчавацца ў сталовых па месцы працы. Парадак арганізацыі такога харчавання будзе вызначаны ўрадам.

Раней з'яўлялася інфармацыя пра тое, што настаўнікам не даюць харчавацца ў школьных сталовых, бо кошт абедаў там субсідуецца дзяржавай і прызначаны толькі для дзяцей. Каб вырашыць гэтую вялікую праблему, спатрэбілася ўмяшанне самога міністра адукацыі і ўнясенне зменаў у заканадаўства. 

Чытайце таксама:

У Мінадукацыі расказалі, як настаўнікі будуць харчавацца ў сталовай

Настаўнікам у Баранавічах забаранілі харчавацца ў школьных сталовых

Nashaniva.com