«Палілі ў печы». Шэсць «срочнікаў» загінулі ў Курскай вобласці

Здарылася гэта ранкам 20 лютага.

20.02.2023 / 15:57

Ілюстрацыйны здымак. Скрын відэа Мінабароны Расіі

«У выніку грубага парушэння патрабаванняў бяспекі вайскоўцамі ў Курскай вобласці адбыўся пажар у бліндажы», — паведаміла расійскае Міністэрства абароны.

ТАСС піша, што ў бліндажы было сем вайскоўцаў, шэсць загінулі, адзін атрымаў апёкі, але выжыў. Пры пажары здэтанавалі боепрыпасы, якія захоўваліся ў бліндажы.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала Mash, вайскоўцы палілі ў печы, і адзін з іх плюхнуў у топку гаручую вадкасць. Пачуўся выбух, пачаўся пажар. 

Праводзіцца расследаванне.

Nashaniva.com