У Беластоку пройдзе Нацыянальная дыктоўка

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы ў Беластоку пройдуць дзясятыя, асаблівыя заняткі «Мовы нанова».

20.02.2023 / 09:45

Заняткі ладзяцца ў беларускім хабе «Новая Зямля» (Kard. Stefana Wyszyńskiego, 6A).

Імпрэза пачнецца ў аўторак у 19:00, але ўсіх просяць прыйсці трошкі загадзя.

Удзельнікі напішуць агульнанацыянальную дыктоўку, якую прачытае спявачка і журналістка Кацярына Ваданосава.

Для тых, хто не зможа ўзяць удзел афлайн, будзе праведзеная анлайн-трансляцыя!

Арганізатары абяцаюць добры гук і запіс.

Nashaniva.com