Мінчука затрымалі за інтымную перапіску з 11-гадовай

Заведзеныя тры крымінальныя справы.

20.02.2023 / 09:32

Міліцыянты затрымалі 20-гадовага мінчука, які падазраецца ў спакушэнні 11-гадовай школьніцы, паведамляе сталічная міліцыя.

Хлопец у адной з сацыяльных сетак пазнаёміўся з 11-гадовай дзяўчынкай з Гомельскай вобласці і ўступіў з ёй у інтымную перапіску.

Маладзён адпраўляў дзяўчынцы свае аголеныя фатаграфіі і прасіў яе высылаць у адказ здымкі парнаграфічнага зместу.

Пра гэта стала вядома маці дзяўчынкі.

У дачыненні да хлопца заведзеныя тры крымінальныя справы. Яму пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com