Пад Гомелем таксі зноў правалілася пад лёд. Нядаўна такое ўжо было

У Гомельскім раёне яшчэ адна машына таксі правалілася пад лёд проста з пасажырам. Ад часу іншага падобнага выпадку прайшло трохі больш за тыдзень. Падрабязнасці паведамілі ў Таварыстве выратавання на водах Гомельскай вобласці. 

17.02.2023 / 19:28

Фота: Таварыства выратавання на водах

Надзвычайнае здарэнне адбылося 16 лютага ўначы ў Гомельскім раёне.

«Чарговы аўтамабіль праваліўся пад лёд», — паведамілі ў Таварыстве выратавання на водах.

Высветлілася, што кіроўца таксі выехаў на аўто на падтоплены паводкай і замерзлы ўчастак, аднак лёд аказаўся нетрывалым, таму машына пайшла пад лёд.

У момант здарэння ў машыне, акрамя кіроўцы, быў яшчэ пасажыр. Абодвум мужчынам удалося самастойна выбрацца з таксі.

«Работнікі МНС аказалі дапамогу ў выцягванні машыны з-пад лёду», — пракаментавалі сітуацыю ў гэтай арганізацыі.

Чытайце таксама:

У Гомелі правалілася пад лёд машына таксі

Nashaniva.com