Забаранілі прадаваць у Беларусі адзін з відаў пральнага сродку Ariel

Дзяржстандарт загадаў зняць з гандлёвых прылаўкаў у Беларусі мыйны сінтэтычны вадкі сродак у капсулах Ariel «Водар алею шы» ад кампаніі «Проктар энд Гэмбл».

16.02.2023 / 16:56

Праверка паказала, што вытворца мыйнага сродку спецыяльна паказаў у маркіроўцы, што прадукцыю можна выкарыстоўваць у пральных машынах любога тыпу, але гэта нібыта не так, бо, паводле Дзяржстандарта, сродак

«не можа прымяняцца як сродак для мыцця з нармаваным пенаўтварэннем для пральных машын з франтальнай загрузкай (паказчык «пенаўтваральная здольнасць» пры норме не больш за 180 мм склаў (219±5) мм)».

Такім чынам, на думку Дзярстандарта, перавышэнне названага паказчыка ўводзіць пакупніка ў зман, і прымяненне гэтага парашка ў машынах з франтальнай загрузкай можа быць небяспечным.

Тавар забаронены да ўвозу ў Беларусь.

Nashaniva.com