Чаму Літва закрывае рух цягнікоў праз памежны пераход Стасілас-Беняконі?

Згодна з дакументам, які атрымаў тэлеканал «Белсат», з 16 лютага праз чыгуначны пераход Стасілас-Беняконі ўводзіцца забарона на прыём да перавозкі ўсіх грузаў на ўсе станцыі Літоўскай чыгункі. А з сённяшняга дня ўводзіцца часовая забарона на прыём да перавозкі грузаў на станцыі Беларускай чыгункі. Блогер Антон Матолька даведаўся, з чым гэта звязана.

14.02.2023 / 19:13

Прадстаўнікі літоўскай мытні паведамілі, што пытанне закрыцця памежнага пераходу «Стасілас» для руху грузавых цягнікоў з Беларусі ў Літву яны абмяркоўвалі як мінімум з 19 студзеня.

Па словах мытні, гэтая мера звязаная з адсутнасцю на мытным пасту «Стасилас» рэнтгенаўскіх сістэм, з-за чаго цяжэй перашкаджаць правозу кантрабандных грузаў, у першую чаргу — цыгарэт.

Цяпер грузавыя цягнікі з Беларусі ў Літву часова не будуць праходзіць праз «Стасілас», а будуць накіраваныя на іншыя пункты пропуску — праз станцыю «Кяна», дзе рэнтгенаўскія сістэмы для сканавання грузаў усталяваныя.

Nashaniva.com