Перастаў працаваць папулярны сайт па пошуку лекаў у аптэках

Многія жыхары Беларусі ў апошнія некалькі дзён не могуць зайсці на папулярны сайт tabletka.by, які дапамагае даведацца аб наяўнасці лекаў у аптэках краіны. Каб даведацца, што адбылося, баранавіцкае выданне Intex-press звярнулася ў службу тэхпадтрымкі рэсурсу.

14.02.2023 / 17:33

У тэхпадтрымцы растлумачылі, што іх сайт не працуе з-за віруснай атакі. Пры гэтым адзначылі, што пакуль невядома, калі ён зноў запрацуе.

Але спецыялісты працуюць над праблемай.

Nashaniva.com