У Брэсце на трое сутак затрыманы блогер «Барадач»

У Брэсце ў ізалятар часовага ўтрымання змясцілі звольненага з мясцовага аўтапарка кіроўцу Міхаіла Сідарэнку, вядомага як блогер «Барадач». 

13.02.2023 / 13:36

Ён страціў працу пасля таго, як пачаў распавядаць пра праблемы на прадпрыемстве.

Мужчыну затрымалі ў пятніцу, 10 лютага, калі ў раённым судзе пачаўся разгляд ягонага іску аб узнаўленні на працы ў аўтапарку.

Сідарэнка мусіць вызваліцца ў панядзелак, піша «Белсат».

Паводле якога артыкулу яго затрымалі на трое сутак, пакуль невядома.

Nashaniva.com