Прыгожын збіраецца «вызваляць Данбас» яшчэ паўтара-два гады

Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын у інтэрв'ю прапагандысту Сямёну Пегаву заявіў, што тэрміны завяршэння ваенных дзеянняў на Украіне залежаць ад таго, якія будуць пастаўленыя мэты. Але ў любым выпадку хутка, на ягоную думку, не будзе.

10.02.2023 / 21:36

Фота: AP Photo, File

Пры мінімальнай задачы, каб цалкам заняць тэрыторыю Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, мусіць, паводле яго, пайсці паўтара года.

«Калі нам трэба ісці да Дняпра, то тады гады на тры. Калі нам трэба закрыць «ДНР» і «ЛНР», то яшчэ хоць бы гадкі паўтара-два трэба папрацаваць», — сказаў Прыгожын.

Пры гэтым амаль усю Луганскую вобласць расійскія войскі кантралююць яшчэ з лета. Пад кантролем украінскіх улад і УСУ цяпер толькі каля паловы Данецкай. І нават на захоп гэтага Прыгожыну трэба як мінімум паўтара, а то і два гады. Гэта моцна кантрастуе з той самаўпэўненасцю, з якой Расія пачынала вайну амаль год таму.

Nashaniva.com