Meta аднавіла акаўнты Трампа ў фэйсбуку і інстаграме пасля двух гадоў блакавання

У студзені пра планы аднавіць акаўнты палітыка ў фэйсбуку і інстаграме паведамляў прэзідэнт Meta па глабальных пытаннях Нік Клег. Ён растлумачыў, што блакаванне будзе адмененае ў сувязі з планамі Трампа прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2024 года.

09.02.2023 / 22:26

Ці вернецца Трамп у фэйсбук і інстаграм, дзе ў яго адпаведна 34 і 23 мільёны падпісчыкаў, невядома. Раней яго акаўнт разблакавалі ў твітары, але пакуль палітык нічога там не публікаваў.

Meta папярэдзіла, што калі экс-прэзідэнт ЗША апублікуе забаронены кантэнт, то інфармацыю выдаляць, а Трампа заблакуюць на тэрмін ад аднаго месяца да двух гадоў, у залежнасці ад сур'ёзнасці парушэння.

Раней акаўнты Трампа ў сацсетках былі заблакаваныя пасля штурму Капітолія 6 студзеня 2021 года. 

Nashaniva.com