У Мінску прапануюць задарма прышчапіць сабак і катоў ад шаленства

Мінчанам прапануюць у сакавіку бясплатна вакцынаваць ад шаленства хатніх жывёл, паведаміла Мінская гарадская ветстанцыя. Прышчапляць можна будзе і сабак, і катоў, праўда, толькі айчынным прэпаратам «Белраб».

09.02.2023 / 17:29

Фота ілюстрацыйнае

З сабой ахвотным скарыстацца прапановай трэба будзе ўзяць рэгістрацыйнае пасведчанне і/або ветпашпарт, наморднік, ашыйнік, аднаразовы шпрыц на 2 мілілітры ці грошы на яго куплю.

За 10 дзён да прышчэпкі жывёліне трэба правесці дэгельмінтызацыю.

Прышчапляць сабак і катоў будуць у раённых ветстанцыях Мінска, а для жывёл, гаспадары якіх жывуць у пасёлку Сокал, вакцынацыю будуць рабіць у спецыяльна адведзеным памяшканні, якое папярэдне ўзгодняць з тэрытарыяльным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі.

Nashaniva.com