Запрацавала анлайн-лінія для жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту

Ужо на сталай аснове запрацавала анлайн-лінія для жанчын, пацярпелых ад хатняга гвалту, якая ў тэставым рэжыме пачала дзейнічаць у канцы мінулага года. Па дапамогу трэба звяртацца на сайт Оliviahelp. Таксама кансультацыю можна атрымаць, звярнуўшыся праз месенджары вайбер і тэлеграм.

08.02.2023 / 20:06

З 10:00 да 18:00 у панядзелак і сераду аказваецца інфармацыйная і псіхалагічная дапамога, у аўторак і чацвер — інфармацыйная і прававая.

Усе звароты бяспечныя, ананімныя і канфідэнцыйныя, падкрэсліваюць арганізатары. Інфармацыя не перадаецца трэцім асобам, званкі не запісваюцца.

«На жаль, на гэты момант для беларусак не засталося спецыялізаваных сэрвісаў для ахвяр, якія пацярпелі ад дамашняга гвалту, аднак праблема застаецца актуальнай», — канстатуюць прадстаўнікі «Алівіі».

Nashaniva.com