На трасе М1 самазвал зачапіўся прычэпам за мост ФОТА

Здарэнне адбылося сёння каля 6:30 на трасе Новы Двор — Міханавічы — Пяцеўшчына каля Міханавічаў, паведамляе pristalica.by.

08.02.2023 / 12:23

Фота: pristalica.by

У кабіне сядзелі кіроўца і пасажыр. Пры праездзе моста пачалося самаадвольнае ўзняцце прычэпа. Ён падняўся і зачапіўся за пуцеправод аўтадарогі М-1 Мінск — Брэст — мяжа Расіі.

У выніку ДТЗ 59-гадовы кіроўца і 42-гадовы пасажыр шпіталізаваныя.

Фота: pristalica.by

Фота: pristalica.by

Nashaniva.com