Былую супрацоўніцу «Белагра» асудзілі за ўдзел у пратэстах на год калоніі

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 30 студзеня асудзілі палітзняволеную Кацярыну Якаўлеву паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Лідзія Цяліца прызначыла Кацярыне адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

07.02.2023 / 15:11

Справу пачалі разглядаць 26 студзеня, а 30-га — асудзілі.

Кацярына Якаўлева — грамадзянка Расійскай Федэрацыі, супрацоўніца «Белагра». Была затрыманая пасля вобшукаў у арганізацыі 29 верасня 2022 года. Стала вядома, што Кацярыну перавялі ў СІЗА паводле абвінавачвання ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Кацярына Аляксандраўна Якаўлева)

Nashaniva.com