У Віцебску загінулі два мужчыны: праваліліся пад лёд

У Віцебску мужчыны праваліліся пад лёд, выратаваць іх не ўдалося, паведамляе СК.

04.02.2023 / 17:45

Па даных следства, ноччу 4 лютага два мужчыны (45 і 51 год) пераходзілі раку Віцьба і праваліліся пад лёд. Іх знаёмая, якая знаходзілася побач, стала клікаць на дапамогу. Мінак выцягнуў мужчын з вады і выклікаў хуткую. Але медыкі канстатавалі іх смерць.

Nashaniva.com