Партугалія перадасць Украіне танкі Leopard 2, як толькі адрамантуе

Партугалія адправіць ва Украіну танкі Leopard 2, запэўніў прэм'ер-міністр краіны Антоніу Кошта. Ён не ўдакладніў, калі менавіта і колькі танкаў перададуць Украіне.

04.02.2023 / 15:45

Па словах Кошты, Партугалія вядзе перамовы з Германіяй аб набыцці запчастак, неабходных для рамонту тых партугальскіх «Леапардаў», якія знаходзяцца ў небаяздольным стане.

«Я ведаю, колькі танкаў будзе [адпраўлена ва Украіну], але пра гэта будзе абвешчана асобна», — цытуе яго словы агенцтва Reuters.

На ўзбраенні партугальскай арміі знаходзіцца 37 танкаў Leopard 2A6. Гэта адна з сучасных мадыфікацый.

Nashaniva.com