Лаўроў выказаўся наконт Палка Каліноўскага

Сёння міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў даў інтэрвʼю прапагандысту Кісялёву. Сярод іншага яго папрасілі пракаментаваць выказванне Лукашэнкі пра нібыта прапанову ад Кіева падпісаць «пакт аб ненападзенні».

02.02.2023 / 13:26

Лаўроў сказаў, што прапанова Мінску заключыць пакт аб ненападзенні з боку Кіева «пацешная». Па яго словах, падобныя прапановы «паказваюць фантазію ўкраінскіх уладаў», прыводзіць словы Лаўрова eadaily.сom.

«Тое, што зрабіў Кіеў — гэта, вядома, пацешна… Гэта нават не двуххадоўка… Беларусам прапанавалі [пакт аб ненападзенні] у той самы момант, калі беларускую апазіцыю выкормліваюць, узбройваюць і дазваляюць ёй прайсці баявую абкатку на фронце супраць Расіі, у прыватнасці праз сумна вядомы батальён або полк Каліноўскага», — сказаў ён.

Nashaniva.com