Чацвёра падлеткаў дзеля галюцынацый паелі сушаных мухамораў і трапілі ў рэанімацыю

Незвычайны выпадак атручвання грыбамі зафіксавалі ў Магілёве. Хлопец і тры дзяўчыны 15 і 16 гадоў вырашылі дзеля вострых адчуванняў паесці мухамораў. Яны купілі сушаныя грыбы ў інтэрнэце. Агульная маса — 30 грам. Прыкладна 25 грам яны падзялілі пароўну і з'елі лыжкай, запіваючы вадой.

01.02.2023 / 12:59

Фота: sudexpert.gov.by

Аднак замест галюцынацый дзеці проста сталі траціць прытомнасць. Добра, што хуткая дапамога прыехала своечасова і іх паспелі выратаваць. У дыягназе значыцца «вострае пераральнае атручванне мухаморамі».

Рэшту, якая не была з'едзеная падлеткамі, вывучылі ў лабараторыі судэксперты. І прыйшлі да высновы, што наркатычных сродкаў у грыбах не было.

Іншымі словамі, дзяцей «развялі», прадаўшы ім звычайную сушаную атруту. І гэта ўжо не першы выпадак, падкрэсліваюць у Дзяржкамітэце судовых экспертыз, калі моладзь труціцца мухаморамі, спадзеючыся выклікаць галюцынацыі.

Nashaniva.com