Алегу Газманаву дадуць сотні тысяч даляраў на стварэнне «базы патрыятычных песень»

Расійскі спявак, які падтрымлівае вайну ва Украіне, вырашыў стварыць інтэрнэт-базу «патрыятычных песень», а Прэзідэнцкі фонд культурных ініцыятыў Расіі даў на гэта 17 млн расійскіх рублёў (каля 245 тысяч даляраў).

30.01.2023 / 17:26

«У нас няма ніводнай медыяпляцоўкі, ніводнага музычнага канала ці радыёстанцыі, дзе былі б песні, якія цяпер патрэбныя… Галасы цудоўныя ёсць, а песень няма. Дзе іх узяць? Я ж на ўсіх не напішу… Я хачу хвалю прагнаць, хачу раку сабраць іх, гэтых песень!» — заявіў ён у інтэрв’ю.

У Расіі ўжо стварылі сайт для базы. У чэрвені будуць аб'яўленыя намінанты конкурсу «патрыятычных песень», а ў жніўні—верасні пройдзе гала-канцэрт у Стаўрапалі.

Nashaniva.com