Затрыманы бард Андрэй Мельнікаў

Вечарам 28 студзеня стала вядома пра затрыманне барда, літаратара, журналіста Андрэя Мельнікава.

28.01.2023 / 18:22

Мельнікаў знаходзіцца ў ІЧУ Мінскага раёна. Яго затрымалі нібыта за «дробнае хуліганства». Верагодней за ўсё, адбылося гэта яшчэ ў чацвер.

Сыходзячы з інфармацыі на старонцы сына Мельнікава, сваякам пра затрыманне не паведамілі і нават прынялі заяву на вышук.

У ІЧУ Мельнікаў будзе знаходзіцца да 5 лютага.

Nashaniva.com